УО «БГКЛП им. В.Е. Чернышева»
225409 г. Барановичи
ул.Советская, 67.
Приемная тел./факс: 8-(0163) 41-30-71
Отдел кадров: 8-(0163) 41-14-89
Электронная почта: bgklp-new@tut.by

Паэтычна-музычная сустрэча пад назвай «Мову ратуе літаратура»

26 верасня паэт Міхась Скобла і спявачка камернага хору Белдзяржфілар-моніі Таццяна Грыневіч-Матафонава выступілі ў ЦГБ імя В. П. Таўлая. На гэту паэтычна-музычную сустрэчу пад назвай «Мову ратуе літаратура» запрасілі і ўдзельнікаў клубнага аб′яднання «Выбар» (вучні группы 485 і іх кіраўнік Грабенка Г.У.).

М. Скобла прачытаў вершы, прысвечаныя знакамітым айчынным пісьменьнікам і асветнікам: Янке Купале, Якубу Коласу, Ларысе Геніюш, Пімену Панчанку. Цікавым аповядам пра новыя кнігі і займальнымі гісторыямі з жыцця знакамітых класікаў беларускай літаратуры Міхась Скобла поўнасцю завалодаў увагай гледачоў.

Гучанне беларускіх песень ў цудоўным выкананні спявачкі Таццяны Грыневіч-Матафонавай напоўніла бiблiятэку гармоніяй музыкі.

На мерапрыемстве быў прадстаўлены кампакт-дыск «Галасы паэтаў», які выйшаў пад рэдакцыяй Таццяны Матафонавай. На ім сабраны запісы знакамітых беларускіх паэтаў, ад класікаў да сучаснікаў, якія чытаюць свае вершы. Т. Матафонавай ўдалося сабраць на адным дыску больш чатырох сотняў вершаў шасцідзесяці паэтаў у аўтарскім выкананні. Цяпер кожны зможа не толькі пачуць вядомыя (і не вельмі) паэтычныя творы, але і адчуць аўтарскія інтанацыі, эмоцыі, перажыванні, якія не заўсёды заўважыш у друкаваным слове.

Цудоўная сустрэча, якая спрыяла магчымасці дакрануцца да вечнага, неўміручага, не пакінула раўнадушнымі нікога.